(Грозны) Прынамсі 18 чалавек былі параненыя выбухам у сталіцы Чачні каля комплексу ўрадавых будынкаў. Аб гэтым паведаміла сёньня расейскае міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Прадстаўнікі чачэнскай адміністрацыі паведамляюць, што ў паветра ўзьляцеў грузавік з выбухоўкай. Выбухам былі пашкоджаныя будынкі міністэрстваў юстыцыі, эканомікі і ўнутраных справаў Чачні. Гэтая ўжо ня першы напад на ўрадавы комплекс у Грозным. Падчас аднаго зь мінулых нападаў – летась у сьнежні выбухам былі забітыя больш за 70 чалавек