(ЕРЫХОН) Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў сёньня ў горад Ерыхон на Заходнім Беразе Ярдану на перамовы з палестынскім лідэрамі ў спробе падштурхнуць працэс мірнага урэгуляваньня ў рамках “дарожнай мапы”, якую падтрымліваюць ЗША. Паўэл наўзваў палестынскую групоўку Хамас “ворагам міру” і заклікаў палестынскага прэмьера Махмуда Абаса распусьціць паўстанцкія атрады. Раней Паўэл сустрэўся з прэмьер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, які падкрэсьліў, што ня можа быць прагрэсу ў справе мірнага пляну на Блізкім Усходзе, пакуль палестынскія ўлады не зьліквідуюць узброеныя паўстанцкія групоўкі