Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Пуцін: Іран не плянуе ствараць ядзерную зброю

(МАСКВА) Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў,што прэзыдэнт Ірану Магамад Хатамі запэўніў яго, што Іран не плянуе ствараць ядзерную зброю. Пуцін зрабіў гэтую заяву падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Крамлі з удзелам больш як сямісот журналістаў. Паводле Пуціна, Хатамі сказаў падчас тэлефоннай размовы, што Іран гатовы падпісаць усе пратаколы МАГАТЭ – Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргіі. Напярэдадні супрацоўнікі ААН заклікалі Іран пагадзіцца на кароткатэрміновыя інспэкцыі прадпрыемстваў, зьвязаных з атамнай энэргетыкай краіны
XS
SM
MD
LG