(Сэул) Паўночная Карэя абвесьіла сёньня, што яна пойдзе на надзвычайныя захады, калі рада бясьпекі ААН прыме да разгляду пытаньне аб ядзернай параграме КНДР. Злучаныя Штаты хочуць, каб рада бясьпекі асудзіла Паўночную Карэю за аднаўленьне Пхэньянам ядзернай праграмы. ЗША распаўсюдзілі праект рэзалюцыі ў гэтым пытньні сярод сяброў рады бясьпекі. Афіцыйная паўночнакарэйская газэта “Надон Сымбун” піша, што КНДР можа прыняць у адказ “магутныя надзвычайныя меры”, сутнасьць якіх не ўдакладняецца. Кітай і Расея сёлета раней перашкодзілі спробам ЗША склікаць адмысловае паседжаньне Рады бясьпекі ААН, каб асудўзіць Паўночную Карэю