Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  Туркменістан будзе скардзіцца на Расею ў ААН

(МАСКВА) Туркменістан заявіў, што можа паскардзіцца ў ААН з-за "прапагандысцкай кампаніі" ў расейскіх мэдыях у сувязі з рашэньнем кіраўніцтва Туркменістану скасаваць двайное грамадзянства. Паводле дэкрэту прэзыдэнта краіны Сапармурата Ніязава, усе жыхары Туркмэністану павінны да 22 чэрвеня вызанчыцца – ці хочуць яны застацца ў краіне, ці стаць грамадзянамі Расеі? У сувязі з гэтым камітэт расейскай Думы ў міжнародных справах занес Туркменістан у сьпіс краінаў, якія не рэкамэндуецца наведваць грамадзянам Расеі зь меркаваньняў бясьпекі
XS
SM
MD
LG