Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Кучма звольніў міністра абароны Ўкраіны


(КІЕЎ) Міністар абароны Ўкраіны Володымер Шкідчанка падаў сёньня ў адстаўку. Ягоная адстаўка была прынятая падчас нарады пад старшынствам прэзыдэнта Леаніда Кучмы, прысьвечанай пытаньню дысцыпліны ў войсках, разьмешчаных на Крымскай паўвысьпе. Шкідчанка займаў пасаду міністра з 2001 году, каля ягоны папярэднік быў звольнены ў сувязі з трагічнай гібельлю расейскага пасажырскага самалёту, які памылкова быў зьбіты ўкраінскай балістычнай ракетай. За два месяцы перад сёньняшняй адстаўкай міністра абароны Кучма звольніў камандуючага ваенна-марскімі сіламі Ўкраіны адмірала Мыхайлу Ежэля
XS
SM
MD
LG