(РЫГА) Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрайбэрга была пераабраная сёньня на новы чаытрохгадовы тэрмін. За яе прагаласавалі 88 са 100 дэпутатаў парлямэнту. Шэсьць дэпутатаў галасавалі супраць. Перамога яе на выбарах не выклікала сумненьняў яшчэ да пачатку галасаваньня. Падчас першай кадэнцыі Віке-Фрайбэрга Латвія была запрошаная ў НАТО і Эўрапейскі Зьвяз. Віке-Фрайбэрга заявіла, што першай сваёй задачай пасьля пераабраньня яна лічыць прывесьці краіну ў Эўразьвяз праз рэфэрэндум сёлета ў верасьні. Латвія і дзевяць іншых краінаў павінныя далучыца да ЭЗ у траўні наступнага году