Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:26 ]  Паводле кіраўніка службы бясьпекі Палестыны, рэальная перашкода міру на Блізкім Усходзе -- дзеяньні ізраільскага войска

ЛЁНДАН. Кіраўнік службы бясьпекі Палестыны Махамэд Далан лічыць, што рэальная перашкода міру на Блізкім Усходзе – гэта не тэрарызм палестынцаў, а дзеяньні ізраільскага войска. Так ён заявіў у інтэрвію брытанскай газэце “Таймс”. Махамэд Далан прыгадаў спробу забойства аднаго зь лідэраў групоўкі “Хамас”, ды выпадкі, калі ў выніку рэйдаў ізраільскіх вайскоўцаў былі забітыя жанчыны й дзеці. Кіраўнік службы бясьпекі Палестыны абвінавачвае прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона ў палітычнай падтрымцы дзеяньняў ізраільскага войска, што перашкаджае мірнаму разьвязваньню канфлікту.
XS
SM
MD
LG