Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:24 ]  Сёньня ў Латвіі выбіраюць прэзыдэнта


РЫГА. Сёньня латыскі парлямэнт выбірае прэзыдэнта краіны. Адзіная кандыдатка – цяперашняя прэзыдэнтка Латвіі 65-гадовая Вайра Віке-Фрэйбэрга. Чакаеца, што яе пераабяруць на наступныя чатыры гады. Для гэтага ёй неабходна набраць 51 голас са 100. Кіруючая кааліцыя падтрымлівае кандыдатуру Вайры Віке-Фрэйбэргі. Яна была абраная ў 1999 годзе, і тэрмін яе паўнамоцтваў заканчваецца 7 ліпеня. У інтэрвію Балтыйскай Інфармацыйнай службе Вайра Віке-Фрэйбэрга заявіла, што дасягненьні Латвіі ў часе яе прэзыдэнства былі гэткімі ж важнымі, як і падзеі напачатку 20-га стагодзьдзя, калі была заснаваная латыская дзяржава. Пасьля пераабраньня галоўнай задачай прэзыдэнта Латвіі будзе правядзеньне рэфэрэндуму аб далучэньні да Эўразьвязу. Рэфэрэндум заплянаваны на верасень.
XS
SM
MD
LG