Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  На саміце Эўразьвязу ў Грэцыі абмяркоўваецца праект Канстытуцыі Эўразьвязу

ПОРТА КАРАС. Сёньня ў Грэцыі працягваецца саміт Эўразьвязу. Будзе абмяркоўвацца праект Канстытуцыі Эўразьвязу. У адпаведнасьці зь ім пасьля далучэньня да Эўразьвязу новых краінаў у 2004 годзе будзе спрошчаная працэдура прыняцьця рашэньняў у межах аб’яднанай Эўропы. Прадугледжваецца стварэньне пасадаў прэзыдэнта й міністра замежных справаў Эўразьвязу. Сёньня будзе абмяркоўвацца прапанова кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Г. Саляны, які заклікае да больш шчыльнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў пытаньнях бясьпекі. Сярод іншых сёньняшніх тэмаў – сытуацыя ў Іраку і на Блізкім Усходзе. Учора лідэры краінаў Эўразьвязу ўхвалілі павелічэньне бюджэту на барацьбу з нелегальнай міграцыяй. У саміце бяруць удзел і лідэры дзесяці краінаў, якія далучацца да Эўразьвязу ў 2004 годзе, таксама балканская краіны.
XS
SM
MD
LG