Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з ізраільскім і палестынскім прэм'ер-міністрамі


ЕРУСАЛІМ. Чакаецца, што сёньня Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сустрэнецца ў Ерусаліме з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам, і ў Ерыхоне -- з палестынскім прэм’ер-міністрам Махмудам Абасам з тым, каб падштурхнуць абодва бакі да рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Учора Колін Паўэл заявіў, што не спадязецца на істотныя вынікі ў намаганьнях спыніць сутыкненьні паміж ізраільцамі й палестынцамі. Паводле Паўэла, палестынскаму боку неабходна працягваць перамовы аб перамір’і з прадстаўнікамі экстрэміскіх груповак. Учора ўвечары ізраільскія вайскоўцы скончылі дэмантаж габрэйскай заставы на Заходнім беразе Ярдану, нягледзячы на пратэсты пасяленцаў. Паведамляецца, што прынамсі 30 чалавек былі параненыя, а 15 чалавек арыштаваныя ў выніку сутыкненьяў паміж пасяленцамі і ізраільскімі вайскоўцамі. Дэмантаж незаконных паселішчаў – адная з умоваў міжнароднага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG