БЯЛГРАД. Сэрбія й Чарнагорыя афіцыйна падала заяўку на прыняцьцё ў праграму НАТА “Партнэрства дзеля міру”. Міністар замежных справаў Сэрбіі й Чарнагорыі Горан Сіліванавіч перадаў заяўку паслу Вялікай Брытаніі ў Бялградзе, які афіцыйна прадстаўляе інтарэсы НАТА. Праграма “Партнэрства дзеля міру” разглядаецца ўладамі Сэрбіі й Чарнагорыі як першы крок на шляху ў Паўночнаатлянтычную супольнасьць.