Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:57 ]  МАГАТЭ заклікала Йран дапусьціць інспэктараў на ўсе ядзерныя аб’екты


ВЕНА. Міжнароднае агэнства атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заклікала Йран дапусьціць інспэктараў на ўсе ядзерныя аб’екты і паўстрымацца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. У абнародванай сёньня ў Вене заяве МАГАТЭ падкрэсьліваецца, што калі Тэгэран хоча пазбыцца падазрэньня, што ён прадукуе ядзерную зброю – ён павінен пагадзіцца на больш дэталёвыя інспэкцыі. ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі. Тэгэран цьвердзіць, што ягоная ядзерная праграма прызначаная для мірных мэтаў. Пасьля доўгіх дыскусыяў МАГАТЭ прыняло кампрамісны варыянт, які задавальняе і йрацкі бок.
XS
SM
MD
LG