Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  У Іраку працягваюцца абстрэлы вайскоўцаў ЗША

САМАРРА (Ірак). У месьце Самарра, што на поўнач ад ірацкай сталіцы, зь мінамётаў абстраляны цэнтар каардынацыі гуманітарнае дапамогі. Забіты ірацкі сужбовец і 12 чалавек параненыя. Ніхто з вайскоўцаў ЗША, якія ў тым самым будынку займаліся праблемамі аховы гуманітарных грузаў – не пацярпеў. Сёньня ж, адзін вайсковец ЗША забіты і двое параненыя ў выніку гранатамётнага абстрэлу ваеннага шпіталю. Учора ў Іраку быў затрыманы былы сакратар Садама Хусэйна – Абід Махмуд Аль-Тыкрыты. У сьпісе 55-ці вышэйшых ірацкіх кіраўнікоў, якіх шукаюць Злучаныя Штаты, ён займаў чацьвертую пазыцыю.
XS
SM
MD
LG