ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі адбыўся новы тэракт. Загінулі ізраілец і тэрарыст. Палестынец самагубца выбухнуў выбуховую прыладу ў вясковай краме на поўначы краіны – недалёка ад мяжы з Заходнім берагам Ярдану. Учора безвынікова закончыўся чарговы раўнд перамоваў прэм’ер-міністра Палестынскае аўтаноміі Махмуда Абаса зь лідарамі экстрэмісцкіх груповак, якіх ён спрабуе пераканаць спыніць напады на йзраільцаў. Ізраільскія вайскоўцы, у межах міжнароднага пляну разьвязаньня на Блізкім Усходзе, сёньня эвакуююць жыхароў аднаго з габрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану. Тут ужо зьліквідаваныя 10 закінутых фарпастоў, дзе ніхто ўжо ня жыў.