РЫМ. Яшчэ трое прыхільнікаў іранскай апазыцыйнай групоўкі “Народныя муджахеды” зрабілі спробу самаспаленьня на знак пратэсту супраць нядаўных масавых арыштаў актывістаў арганізацыі ў Францыі. Усе трое засталіся жывымі. Інцыдэнты адбыліся ў Рыме і Бэрне. Учора пад Парыжам былі арыштаваныя больш як 160 “народных муджахедаў”. Францускія ўлады цьвердзяць, што групоўка плянавала напады на іранскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы. ЗША і Эўразьвяз лічаць “Народных муджахедаў” тэрарыстычнай арганізацыяй. Прэзыдэнт Ірану Мухамэд Хатамі заклікаў Францыю выдаць Тэгэрану ўсіх прыштаваных сяброў групоўкі.