Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  Безвынікова закончылася паседжаньне Міжнароднай кітабойнай камісіі


БЭРЛІН. У сталіцы Нямеччыны практычна безвынікова закончылася паседжаньне Міжнароднай кітабойнай камісіі. Сябры арганізацыі абмяркоўвалі захады ў справе захаваньня папуляцыі кітоў, якая моцна скарацілася апошнім часам. Прынятая пастанова стварыць сталую камісію, якая будзе займацца пытаньнямі абароны кітоў ад экалягічных пагрозаў. Аднак Японія і Нарвэгія выступілі з процілеглай прапановай – скасаваць уведзеную ў 80-я гады забарону на камэрцыйны кітабойны промысел. Ня гледзячы на гэтую забарону, японскія кітабоі штогод забіваюць да 700 кітоў – пад афіцыйнай падставай “промыслу ў навуковых мэтах”.
XS
SM
MD
LG