АФІНЫ. Лідары 15 краінаў Эўрапэйскага Зьвязу прыяжджаюць у Грэцыю на трохдзённую сустрэчу ў вярхох, у цэнтры ўвагі якой – праблемы барацьбы супраць нелегальнай эміграцыі і праект канстытуцыі Эўразьвязу. Сустрэча пройдзе ў прыморскім курорце каля места Салонікі, пры надзвычайных захадах у бясьпецы. Ахоўваць удзельнікаў форуму будуць 156 тысячаў вайскоўцаў і паліцыянтаў. У спрэчках адносна праекту Эўрапэйскай канстытуцыі возьмуць удзел і лідары 10 краінаў, якія налета далучацца да Эўразьвязу. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяркуюць сытуацыю на Блізкім Усходзе і стасункі паміж Эўропай і ЗША.