ВЕНА. 400 прадстаўнікоў 55 краінаў, пераважна – эўрапэйскіх, абмяркоўваюць у Вене барацьбу супраць новых формаў антасэмітызму. У часе адкрыцьця канфэрэнцыі, якая праходзіць пад сьцягам АБСЭ, быў зачытаны ліст прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, у якім ён заклікае дамагчыся “поўнага выключэньня антысэміцкіх матэрыялаў з афіцыйных дакумэнтаў і публікацыяў, з тэле- і навучальных праграмаў”. Да новых праяваў антысэмітызму аднесеныя, у прыватнасьці, інтэрнэт-публікацыі, вандалізам на габрэйскіх могілках і іншыя. У верасьні АБСЭ плянуе арганізаваць міжнародную сустрэчу у праблемах расізму, дыскрымінацыі і ксэнафобіі.