ДУШАНБЭ. Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) не накіруе сваіх назіральнікаў на канстытуцыйны рэфэрэндум у Таджыкістан, які адбудзецца ў гэтую нядзелю. Місія АБСЭ ў Душанбэ заявіла, што запросіны прыйшлі занадта позна. З той самай прычыны ў Душанбэ ня будзе й назіральнікаў ААН. Таджыцкія ўлады цьвердзяць, што запросіны былі накіраваныя своечасова. На рэфэрэндум вынесеныя больш дзесяці паправак да канстытуцыі, у прыватнасьці – пра падаўжэньне прэзыдэнцкага тэрміну для Эмамалі Рахмонава яшчэ на 14 гадоў.