КАБУЛ. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў выказала заклапочанасьць лёсам двух журналістаў, арыштаваных у Афганістане за артыкулы ў якіх, на думку ўладаў, абражаецца іслям. Пра закрыцьцё штотыднёвіка “Афтааб”, арышт ягонага галоўнага рэдактара і сябра рэдкалегіі паведаміў у аўторак намесьнік міністра інфармацыі й культуры Афганістану. Самай абуральнай была названая фраза “рэлігія ў спалучэньні з уладай раўназначная дэспатызму”.