ВІЛЬНЯ. Паводле літоўскай памежна-транспартнай вэтэрынарнай службы, цягам пяці сёлетніх месяцаў імпарт мяса й мясных субпрадуктаў у параўнаньні з тоесным леташнім пэрыядам павялічыўся на 21%. Сёлета ў Літву больш імпартавана сьвініны, мяса птушак і сала, у той час як імпарт ялавічыны і субпрадуктаў – зьнізіўся.