Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:51 ]  У Малдове пачынаецца паседжаньне малдаўска-амэрыканскага камітэту

КІШАНЁЎ. Сёньня ў Малдове пачынаецца двухдзённае сумеснае міжурадавае паседжаньне малдаўска-амэрыканскага камітэту эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва. Плянуецца, што ў часе першага паседжаньня бакі разгледзяць пытаньні зьвязаныя з эканомікай, у прыватнасьці – удзел інвэстараў ЗША ў прыватызацыі малдаўскіх прадпрыемстваў, супрацоўніцтва ў галіне экспарту, імпарту й транзыту тавараў, а таксама фінансавая дапамога, для стварэньня кампутарнай сеткі для перадачы дадзеных праз адзіную сыстэму і збор падаткаў у рэжыме ан-лайн. Міжурадавы малдаўска-амрыканскі камітэт быў створаны ў 2002 годзе, але праз палітычную нестабільнасьць у рэспубліцы да гэтага часу сваёй працы не пачынаў.
XS
SM
MD
LG