КІШАНЁЎ. У выніку зімовых маразоў і летняй засухі Малдова страціла большую частку ўраджаю азімых зерневых і вымушаная будзе імпартаваць 300 тысячаў тонаў харчовай пшаніцы. Паводле міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці краіны, ужо сёньня Малдова атрымала ад замежных фірмаў абяцаньні на пастаўкі зерня ў аб’ёме 610-700 тысячаў тонаў.