АФІНЫ. Сёньня ў Грэцыі пачынае працу трохдзённая сустрэча ў вярхох краінаў Эўразьвязу. У цэнтры ўвагі – сытуацыя на Блізкім Усходзе, адносіны паміж Зьвязам і ЗША ды праект канстытуцыі Эўразьвязу. На сустрэчу запрошаныя лідары балканскіх краінаў, а таксама краінаў якія налета мусяць уступіць у Эўразьвяз. Сустрэча праходзіць пры падвышаных захадах у бясьпецы – парадак ахоўваюць больш 15 тысячаў паліцыянтаў.