Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:32 ]  Дзевятыя суткі ў Іране працягваюцца дэманстрацыі пратэсту


ТЭГЕРАН. Дзевятыя суткі ў Іране працягваюцца масавыя дэманстрацыі пратэсту, удзельнікі якіх выступаюць за рэфармаваньне дзяржаўнага ладу краіны. Паведамляецца, што колькасьць удзельнікаў пратэстаў памяншаецца. На мінулым тыдні было затрымана шмат удзельнікаў антыўрадавых акцыяў. Учора прэзыдэнт Ірану Махамэд Хатамі заявіў, што ўдзельнікі няспынных дэманстрацыяў у падтрымку рэформаў маюць права свабодна выказваць свае меркаваньні. Адначасова Хатамі адзначыў, што тыя, хто злоўжываюць гэтым правам, павінны адказваць перад законам. Прэзыдэнт выказаўся супраць любога гвалту. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш высока ацаніў антыўрадавыя пратэсты ў Іране. Ён заклікае іранскі ўрад ставіцца да патрабаваньняў дэманстрантаў з павагай і прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG