КАБУЛ. У Афганістане павінен пачацца збор зброі ў былых удзельнікаў узброеных групавак. Як заявіў сёньня сябра афганскага ўраду Мухамэд Юсуф Паштун, цягам некалькіх гадоў плянуецца раззброіць сто тысячаў чалавек і забясьпечыць іх працай у войску, альбо іншых сфэрах дзейнасьці. У фінансаваньні праграмы раззбраеньня бяруць удзел Японія, ЗША, Канада і Вялікая Брытанія.