Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  Эўразьвяз разглядае магчымасьць прыняцьця ў свае шэрагі балканскіх краінаў

БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз разглядае магчымасьць прыняцьця ў свае шэрагі балканскіх краінаў – заявіў сёньня старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі. Паводле ягоных словаў, прыняцьцё гэтых краінаў у Эўразьвяз “закончыць працэс аб’яднаньня Эўропы”. У той самы час, Продзі і сябра Эўракамісіі Крыс Патэн падкрэсьлілі, што для далучэньня да Эўразьвязу балканскія краіны павінны правесьці шыракамаштабныя рэформы. Дата магчымага ўступу балканскіх краінаў у Эўразьвяз пакуль не ўсталяваная. Гэта не датычыць Баўгарыі, якая разам з Румыніяй можа стаць сябрам Эўразьвязу ў 2007 годзе. У часе наступнай сустрэчы краінаў Зьвязу ў вярхох, якая пройдзе ў Грэцыі, павінен быць распрацаваны графік інтэграцыі ў Эўразьвяз астатніх краінаў рэгіёну.
XS
SM
MD
LG