Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:47 ]  Паўночная Карэя ізноў адкінула прапанову ЗША пра шматбаковыя перамовы

СЭВУЛ. Сёньня Паўночная Карэя чарговы раз адкінула прапанову ЗША пра шматбаковыя перамовы, адносна ейнай ядзернай праграмы. Паводле заявы міністэрства замежных справаў, шматбаковыя перамовы – гэта частка стратэгіі Злучаных Штатаў у разбурэньні дзяржаўнага ладу краіны. Тым часам сёньня ж дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў удзельнікаў форуму Асацыяцыі краінаў Паўдзённа-Усходняй Азіі (АСЕАН), які цяпер праходзіць у сталіцы Камбоджы Пнампені, да жорсткага ціску на Пхэньян. На думку ЗША, пытаньне ядзернай праграмы КНДР можа быць разьвязанае толькі шляхам перамоваў з удзелам Кітаю, Японіі, ЗША і абедзьвюх Карэяў.
XS
SM
MD
LG