ЕРУСАЛІМ. Сёньня прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас ізноў сустракаецца зь лідарамі экстрэмісцкіх груповак – у спробе нагаварыць іх спыніць напады на ізраільцаў. Учорашнія перамовы вынікаў не далі. Учора ж, на Заходнім беразе Ярдану, недалёка ад места Калькілія была абстраляная ізраільская машына. Загінула сямігадовая дзяўчынка. Ейныя бацька і сястра – параненыя. Сёньня, у паласе Газа ізраільскае войска правяло рэйд у лягер уцекачоў у месьце Рафах. Разбураныя два будынкі, якія налажылі актывістам экстрэмісцкіх груповак.