Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Кіраўнік адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай прыехаў у Тэгэран

ТЭГЭРАН. Кіраўнік адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай прыехаў у Тэгэран каб падпісаць трохбаковае транспартнае пагадненьне з Іранам і Ўзбэкістанам. Дакумэнт прадугледжвае пабудову аўтамагістралі з Ірану ў Сярэднюю Азію, праз афганскую і ўзбэцкую тэрыторыі, а таксама чыгункі паміж усходнім Іранам і правінцыяй Гэрат ў Афганістане. Іран паабяцаў выдаткаваць на гэтае будаўніцтва 43 мільёны даляраў. Цягам двухдзённага візыту ў Іран Карзай сустрэнецца з таджыцкім прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонавым. Пакуль невядома ці зьбіраецца Рахмонаў прысутнічаць на сустрэчы паміж прэзыдэнтамі Афганістану, Ірану і Ўзбэкістану.
XS
SM
MD
LG