АМАН. У Ярданіі падведзеныя вынікі ўчорашніх парляманцкіх выбараў. Прыхільнікі караля Абдулы атрымалі перамогу, атрымаўшы больш паловы дэпутацкіх месцаў. Пераважна гэта прадстаўнікі найбольшых ярданскіх плямёнаў і сем’яў, традыцыйна ляяльных да ўладнай дынастыі. 18 парляманцкіх месцаў са 110 атрымала апазыцыйная Партыя іслямскага дзеяньня – арганізацыя мусульманскіх фундамэнталістаў. Парлямант Ярданіі мае паўнамоцтвы ўздымаць кіраўніка габінэту і блякаваць прыняцьцё законаў. Аднак кароль мае абсалютную ўладу і можа накідаць вэта, распускаць парлямант і кіраваць пры дапамозе загадаў.