Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  У жніўні Латвія накіруе ў Ірак яшчэ 103 вайскоўцы


РЫГА. На пачатку жніўня Латвія накіруе ў Ірак яшчэ 103 вайскоўцы для ўдзелу ў працы стабілізацыйных сілаў. Латыскі аддзел будзе знаходзіцца ў складзе польскай шматнацыянальнай дывізіі. Плянуецца, што ў Ірак накіруецца рота пехацінцаў, два вайсковых паліцыянты і тры афіцэры для працы ў штабе. Вартасьць удзелу латыскіх вайскоўцаў у міратворчай апэрацыі складае блізу 1 мільёну эўра. Нагадаю, што 19 траўня ў Ірак былі накіраваныя 39 латыскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG