КІЕЎ. Больш як 200 прадстаўнікоў нацыянальнай акадэміі навук Украіны сабраліся ля будынку ўраду, каб запатрабаваць падвышэньня заробкаў і фінансаваньня сваёй установы. Мітынг цягнуўся паўтары гадзіны. Навуукоўцы патрабавалі падвышэньня заробку на 32% з адначаснай падвышкай для іншых бюджэтных работнікаў. Сярэдні месячны заробак навукоўцаў і працаўнікоў сыстэмы адукацы складае 281 грыўню, альбо 53 даляры ЗША, пры сярэднім заробку ва Ўкраіне 422 грыўні, альбо 79 з паловай даляраў. Навукоўцы таксама патрабавалі падвышкі ў фінансаваньні навукі з 0.3% ад унутранага валавага прадукту, да ўсталяваных законам 1.7%.