Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Былы намесьнік міністра Чачні папрасіў палітычнага прытулку ў Літве


ВІЛЬНЯ. Былы намесьнік міністра ўнутраных справаў Чачні Саланбек Хачукаеў папрасіў палітычнага прытулку ў Літве. Хачукаеў, які цяпер жыве ў цэнтры ўцекачоў пад Коўнам, нелегальна прыехаў у Літву ў кастрычніку 2002 году. Сваю просьбу пра палітычны прытулак ён тлумачыць тым, што яго шукаюць расейскія спэцслужбы. Паводле дэпартаманту міграцыі пры міністэрстве ўнутраных справаў Літвы, ад пачатку году сёлета па палітычны прытулак у краіне зьвярнуліся 281 грамадзянін Расеі. Летась, дазвол на часовае жыхарства ў Літве атрымалі 287 расейскіх грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG