Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:49 ]  У Рызе прынятыя новыя правілы грамадзкага парадку


РЫГА. Кіраўніцтва сталіцы Літвіі прыняло новыя правілы грамадзкага парадку, якія, у прыватнасьці, забараняюць: кідаць сьмецьце на вуліцах, хадзіць па газонах, займацца гаданьнем і жабрацтвам. У грамадзкіх месцах не дазваляецца начаваць, паліць, трамаць адкаркаваныя бутэлькі з алкаголем, у тым ліку півам, граць на музычных інструмэнтах, альбо агучваць музычныя запісы. Моладзі да 15 гадоў забаронена знаходзіцца на вуліцы з 23 да 7 гадзінаў, а моладзі да 16 гадоў – у месцах для забаваў без суправаджэньня дарослых. Забаронена таксама ў цёмны час езьдзіць па вуліцах на роварах, роліках, скэйтбордах і самакатах без адлюстравальнікаў на вопратцы.
XS
SM
MD
LG