КІЕЎ. Сёньня з трохдзённым візытам ва Ўкраіну прыедзе прэзыдэнт Турэччыны Ахмэд Нэджэт Сэзэр. Заўтра Сэзэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, прэм’ер-міністрам Віктарам Януковічам і старшынём Вярхоўнай Рады Володымырам Літвінам. Кіраўнік турэцкай дзяржавы выступіць перад украінскімі парлямэнтарыямі, ускладзе вянок на магілу Невядомага жаўнера, а таксама наведае Кіева-Пячорскую Лаўру.