РЫМ. Чакаецца, што сёньня італійскі парлямант ухваліць законапраэкт, які надасьць імунітэт прэм’ер-міністру краіны Сільвіа Бэрлусконі й яшчэ чатыром лідэрам Італіі. Нагадаю. што суд Мілану выставіў абвінавачаньні ў карупцыі супраць Сільвіа Бэрлусконі. Падсудны не прызнае сваёй віны і скардзіцца на шкоду, якую суд наносіць ягонаму іміджу. Міланская пракуратура абвінавачвае Бэрлусконі ў хабарніцтве і подкупе судзьдзяў у часе прыватызацыі харчовай кампаніі ў 1980-ых гадох. Калі законапраэкт будзе ўхвалены, Бэрлусконі не РЫМ. Чакаецца, што сёньня італійскі парлямант ухваліць законапраэкт, які надасьць імунітэт прэм’ер-міністру краіны Сільвіа Бэрлусконі й яшчэ чатыром лідэрам Італіі. Нагадаю. што суд Мілану выставіў абвінавачаньні ў карупцыі супраць Сільвіа Бэрлусконі. Падсудны не прызнае сваёй віны і скардзіцца на шкоду, якую суд наносіць ягонаму іміджу. Міланская пракуратура абвінавачвае Бэрлусконі ў хабарніцтве і подкупе судзьдзяў у часе прыватызацыі харчовай кампаніі ў 1980-ых гадох. Калі законапраэкт будзе ўхвалены, Бэрлусконі не паўстане перад судом да таго часу, пакуль ня скрончыцца тэрмін ягоных паўнамоцтваў у 2006 годзе.
Законапраэкт прадугледжвае гэтаксама мараторы на судовыя разьбіральніцтвы супраць прэзыдэнту Італіі, сьпікераў абодвух палатаў краіны й старшыні Канстытуцыйнага суду. Апанэнты Бэрлусконі сьцьвярджаюць. што ён выкарыстоўвае гэты законапраэкт дзеля ўласнай абароны й абароны сваіх фінансавых інтарэсаў.
паўстане перад судом да таго часу, пакуль ня скрончыцца тэрмін ягоных паўнамоцтваў у 2006 годзе.