ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Сэрбіі й Чарнагорыі Сьвятазар Маровіч лічыць, што канфлікт у Косава яшчэ далёка не разьвязаны. Ён зрабіў гэтую заяву ў інтэрвію французскай газэце “Фігаро”. Прэзыдэнт Сэрбіі й Чарнагорыі знаходзіцца зараз у Парыжы, дзе сустрэнецца з французскім прэзыдэнтам Жакам Шыракам. Паводле Сьвятазара Маровіча, галоўная праблема ў Косава – гэта жаданьне альбанцаў аднавіць паўдзённую Сэрбскую правінцыю, якой кіруе ААН ад 1999 году. Ён сказаў, што зараз “этнічная чыстка” адбываецца ў Косава у дачыненьні да ўсіх неальбанцаў – сэрбаў, чарнагорцаў, туркаў, цыганаў, басьнійцаў ды іншых нацыяў. Паводле прэзыдэнта Сэрбіі й Чарнагорыі толькі ўмяшальніцтва Эўразьвязу і ЗША дапаможа вырашыць праблему Косава.