Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:06 ]  Высланьнік ЗША на Блізкім Усходзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Палестынскае аўтаноміі


ГАЗА (Палестынская аўтаномія). Адмысловы высланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джон Вулф абмеркаваў у Газе з прэм’ер-міністрам Палестынскае аўтаноміі Махмудам Абасам шляхі рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня. Чакаецца, што неўзабаве Абас сустрэнецца з прадстаўнікамі палестынскіх экстрэмісцкіх груповак – у спробе пераканаць іх пагадзіцца на замірэньне з Ізраілем. Лідары экстрэмістаў патрабуюць каб Ізраіль спачатку спыніў ваенныя апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях. Сёньня ж у Парыжы міністар абароны Йзраілю Шаўль Мафаз пацьвердзіў гатовасьць ізраільскага кіраўніцтва ўзнавіць перамовы з палестынцамі, каб уратаваць міжнародны мірны плян “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG