Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Пастанова Апэляцыйнага суду ЗША сталася ўдарам для праваабаронцаў


ВАШЫНГТОН. Апэляцыйны суд ЗША пастанавіў, што міністэрства юстыцыі мае права не абнародваць імёнаў асобаў, арыштаваных або затрыманых пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году. У судовай пастанове сказана, што ўрад ЗША можа не паведамляць імёнаў асобаў, затрыманых за парушэньне міграцыйных законаў, а таксама найважнейшых сьведкаў пры разглядзе справаў, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай. Гэтая пастанова стала ўдарам для шматлікіх праваабарончых арганізацыяў, якія вступаюць за прыняцьцё закону, што прадугледжвае адкрыцьцё шэрагу дзяржаўных архіваў. Праваабаронцы дамагаюцца скасаваньня практыкі патаемных арыштаў.
XS
SM
MD
LG