Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  У Іраку працягваецца апэрацыя затрыманьня ўзброеных прыхільнікаў Хусэйна


БАГДАД. У Іраку другія содні працягваецца апэрацыя затрыманьня ўзброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна і канфіскацыі схаванай зброі. Самыя шыракамаштабныя рэйды войска ЗША праводзіць у цэнтры і на поўначы краіны – у Багдадзе і ваколіцах местаў Тыкрыт і Кіркук. Загад пра апэрацыю быў аддадзены ў адказ на няспынныя напады на вайскоўцаў ЗША. Сёньня адбыўся новы напад – снайпер у Багдадзе забіў вайскоўца Злучаных Штатаў. У часе апэрацыі, паводле вайсковага кіраўніцтва, сканфіскаваная вялікая колькасьць зброі, затрыманыя больш як 400 чалавек. Адначасна войска разьмяркоўвае сярод іракцаў гуманітарную дапамогу.
XS
SM
MD
LG