ПАРЫЖ. У ваколіцах Парыжу паліцыя правяла рэйд у пошуках сяброў іранскай радыкальнай групоўкі “Народныя муджахеды”. У апэрацыі бралі ўдзел 1300 паліцыянтаў і супрацоўнікаў адмысловых службаў. Арыштаваныя блізу 160 чалавек. Сканфіскаваная вялікая колькасьць кампутарнага мабсталяваньня, некалькі дзясяткаў сатэлітных антэнаў і адзін мільён трыста тысячаў даляраў гатоўкай – у стадаляравых купюрах. Раней Эўрапэйскі Зьвяз і Злучаныя Штаты ўлучылі групоўку ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў, аднак такіх масавых аблаваў у Францыі да гэтага часу яшчэ не было.