Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  Цяперашні прэзыдэнт Латвіі выставіла сваю кандыдатуру на другі тэрмін

РЫГА. Цяперашні прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга выставіла сваю кандыдатуру на другі тэрмін. 20 чэрвеня ў парляманце адбудзецца галасаваньне. Паколькі альтэрнатыўнай кандыдатуры няма, Віке-Фрэйбэрга, хутчэй за ўсё, будзе абраная ізноў. На першы тэрмін яе абралі ў 1999 годзе. Перад тым Віке-Фрэйбэрга жыла ў Канадзе, дзе займала пасаду прафэсара псыхалёгіі манрэальскага ўнівэрсытэту. Адна з галоўных мэтаў ейнай палітыкі – прыняцьцё Латвіі ў НАТА і Эўрапэйскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG