Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:36 ]  У Румыніі прынятая пастанова пра скарачэньне колькасьці міністраў


БУХАРЭСТ. У Румыніі прынятая пастанова пра скарачэньне колькасьці міністраў з 23 да 14. Гэты крок зроблены напярэдадні прыняцьця краіны ў Эўразьвяз у 2007 годзе. Некаторыя пасады скасаваныя, некаторыя – аб'яднаныя. Аднак асноўныя пасады, такія як міністар фінансаў ці міністар замежных справаў – засталіся нязьменнымі. “Рэструктурызацыя ўраду жыцьцёва істотная для дасьледваньня краіны Эўразьвязам, якое пройдзе сёлета. Я вельмі задаволены сваёй камандай.. і гэта не азначае пакараньня маіх калегаў”, – сказаў прэм’ер-міністар Адрыян Нэстасе.
XS
SM
MD
LG