ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі парлямант падтрымаў прэм’ер-міністра Арыэля Шарона, які лічыць, што мірны дыялёг у рэгіёне ня мае сэнсу, пакуль улады Палестынскае аўтаноміі ня справяцца з тэрарызмам. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас сустракаецца сёньня ў месьце Газа з прадстаўнікамі экстрэмісцкіх груповак – у спробе пераканаць іх пагадзіцца на замірэньне з Ізраілем. Групоўкі, перад усім “Хамас” заяўляюць, што Ізраіль павінен перш спыніць ваенныя апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях. Сёньня ж адмысловы высланьнік ЗША Джон Вульф абмяркуе з кіраўніцтвам Ізраілю і ўладамі Палестынскае аўтаноміі шляхі рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня.