Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  У ЗША і Вялікай Брытаніі разгараецца палітычны скандал

ЛЁНДАН. У Злучаных Штатах і Вялікай Брытаніі разгараецца палітычны скандал – кіраўнікоў гэтых краінаў абвінавачваюць у скрыўленьні разьведдадзеных пра ірацкую зброю масавага зьнішчэньня. Сёньня былы брытанскі міністар замежных справаў Робін Кук, у часе парляманцкага дасьледваньня заявіў, што ўрад толькі выбаркова ўжываў інфармацыю спэцслужбаў, каб павялічыць небясьпеку ад рэжыму Садама Хусэйна. Кук сыйшоў у адстаўку ў красавіку, на знак пратэсту супраць пазыцыі Тоні Блэра ў ірацкім пытаньні. У ЗША Карл Левін – старшыня сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў – заявіў, што спэцслужбы Злучаных Штатаў, насуперак заявам ЦРУ, так і не падалі абгрунтаваных дадзеных пра запасы зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку.
XS
SM
MD
LG