Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:05 ]  Кіраўніцтва МАГАТЭ працягвае абмеркаваньне праблему ядзернай праграмы Йраку


ВЕНА. Кіраўніцтва Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі (МАГАТЭ) другі дзень запар абмяркоўвае праблему, зьвязаную зь ядзернай праграмай Ірану. Дырэктар МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэі заклікае Тэгэран падпісаць дадатковы пратакол да Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі, што дазволіць інспэктарам агэнства агледзіць іранскія ядзерныя аб’екты. Мэта інспэкцыяў – спраўдзіць, ці сапраўды ядзерная праграма Йрану сапраўды прызначаная для мірных мэтаў. Як адзначыла ў інтэрвію нашаму радыё прэсавы сакратар МАГАТЭ Меліса Флемінг, заклік адрасаваны да ўсіх 11 краінаў, якія падпісалі Дамову, але, перад усім, да Йрану, дзе, паводле Флемінг, распрацоўка ядзернай праграмы йдзе асабліва інтэнсыўна.
XS
SM
MD
LG