ПАЛАСА ГАЗА. Сёньня палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас сустрэнецца з прадстаўнікамі экстрэміскіх груповак з тым, каб упэўніць іх пагадзіцца на перамір’е з Ізраілем. Прадстаўнікі “Хамас” заявілі, што папярэдняй умовай мусіць быць спыненьне Ізраілем ваенных апэрацыяў на палестынскіх тэрыторыях. Папярэдне прадстаўнікі палестынскіх экстрэміскіх груповак абмяркавалі з эгіпецкімі пасярэднікамі магчымае перамір’е паміж ваяўнікамі і ізраільцамі, аднак згода не была дасягнутая. Паведамляецца, што перамовы аднавяцца ў блізкім часе ў Каіры. Прадстаўнікі “Хамас” ды іншых палестынскіх узброеных груповак патрабавалі міжнародных гарантыяў у тым, што Ізраіль спыніць напады на іхніх лідараў. Выступаючы перад парлямантам, ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон ізноў паўтарыў, што пакуль улады Палестынскай аўтаноміі не спыняць тэрору, Ізраіль працягне кампанію ліквідацыі тэрарыстаў.