ВАШЫНГТОН. У справаздачы, падрыхтаванай Кангрэсам ЗША сьцьявярджаецца, што тысячы кантэйнэраў з радыеактыўнымі матэрыяламі былі скрадзеныя ці згубленыя, і яны могуць быць выкарыстаныя ў вытворчасьці так званай “бруднай бомбы”. Аўтары справаздачы лічаць, што ўрад ЗША не падрыхтаваў плян дапамогі краінам, адкуль радыеактыўныя матэрыялы могуць найбольш лёгка трапляць да тэрарыстычных груповак. Сьцьвярджаецца, што большая частка выдаткаваных на гэтыя мэты сродкаў пайшла на праграмы ў ЗША замест дапамогі былым рэспублікам Савецкага Саюзу, дзе сканцэнтравана асабліва шмат радыеактыўных матэрыялаў.